BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве разважалі пра беларускую культуру ў замежжы

У Варшаве ў Музеі Вольна Беларусі адбылася сустрэча, прысвечаная прэм’еры дакладу Centrum Mieroszewskiego «Невыкарыстаны патэнцыял? Мапа беларускай культуры ў Польшчы». Удзельніцы падзеі – Мара Тамковіч, Юлія Холевіньска, Ірэна Кацеловіч, Ева Вежнавец пад мадэрацыяй Юстыны Прус – абмеркавалі, як беларуская культура ўплывае на польскую прастору, як яна можа падтрымліваць дэмакратызацыю ў краіне і як будаваць трывалыя сувязі паміж творчымі асяроддзямі.

Выснову івэнту падводзіць рэжысёрка Мара Тамковіч:

– Атрымалася нарэшце сфармуляваць, чаго патрабуюць беларускія аўтары за мяжой, не толькі ў Польшчы. Даўно шукала такой фармулёўкі, якая будзе ўтрымліваць нашую патрэбу ва ўвазе, але пры гэтым не будзе ў парадыгме выключна дапамогі. Сёння мы сфармулявалі, што беларускія аўтары і аўтаркі за мяжой патрабуюць не толькі дапамогі, але перадусім шансаў, з якіх мы зможам скарыстацца.

Пасля гутаркі гасцей імпрэзы чакала перфарматыўнае чытанне «Бо гэта ёсць маё цела» ад BY Тэатра і экскурсія па выставе “Кропка ўваходу. Справа жанчын”, якая ладзіцца цяпер у Музеі Вольнай Беларусі.
Падзея адбылася ў чацвер, 26 сакавіка.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя