
У цэнтры падзеі быў музычны выступ трыа DoLa.
“І не толькі“, – дадала ўдзельніца імпрэзы Кацярына:
– Мы ладзім гэтую імпрэзу, каб людзі пазнаёміліся паміж сабой. Увесь наш канцэрт інтэрактыўны. Канешне мы падбіралі кампазіцыі тэматычныя. Некаторыя з іх вельмі ўсім вядомыя.
Арганізатарка вечарыны Юлія распавяла, што адзначае для яе свята Хэлоўін:
– Для мяне гэта проста нагода павесяліцца, нагода сустрэцца і пазнаёміцца. Пайграць нейкую музыку, якую можна пайграць толькі раз у год, штосьці містычнае, фантастычнае. Такая вось нагода сустрэцца і разам пабавіць час.
Імпрэза сабрала поўную залу Хабу. У нефармальнай абстаноўцы ў тэматычна ўпрыгожанай зале за келіхам віна людзі знаёміліся і камунікавалі.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя






