BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве ў хаб «Робім разам» прыязджалі польскія сілавікі

У пятніцу 29 жніўня польскія сілавікі прыехалі правяраць памяшканне хабу «Робім разам». Падчас рэйду супрацоўнікі хабу пакінулі памяшканне.

Паводле кіраўніка хабу Сяргея Бульбы, гэта ўжо не першы прыезд сілавікоў па скарзе, што ў хабе знаходзіцца зброя. У размове са “Свабодай” былы вайсковец, адзін з былых лідараў «Белага легіёну», а цяпер кіраўнік хабу «Робім разам» назваў інцыдэнт «спробай знішчыць беларускія нацыянальныя цэнтры».

Праўдападобна, што гэта можа быць працягам гісторыі з канфліктам вакол «Беларускага моладзевага хабу», які выселілі з памяшканьня ў Варшаве на плошчы Канстытуцыі, 6 у 2023 годзе. Тады кіраўнік «Беларускага моладзевага хабу» Аляксандар Лапко назваў гэта «рэйдэрскім захопам». На гэтым месцы пад іншай назвай — «Робім разам» — хаб запрацаваў ужо ў новым фармаце. Аляксандр Лапко стварыў новую прастору Belarusian Youth Hub Foundation ў іншым месцы.