BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве ўшанавалі герояў Слуцкага збройнага чыну

27 снежня ў дзень паразы Слуцкага збройнага чыну ў Беларускім Доме ў Варшаве адбыўся працяг аднаўлення ўнікальнай традыцыі ўшанавання герояў Слуцкага збройнага чыну, якая існавала ў беларускай эміграцыі па задушэнні паўстання.

Сяржук Кедышка
Сяржук Кедышка

Гаворыць удзельнік імпрэзы Сяржук Кедышка:

– Была імпрэза прысвечана Слуцкаму збройнаму чыну, а менавіта адраджэнню традыцый пахаванню паўстанцаў. Вось гэта было прымеркавана да падзеяў, калі Слуцкі збройны чын пацярпеў паразу. І такая традыцыя існавала ў эмігранцкім беларускім асяродку і зараз гэтая традыцыя аднаўляецца. Удзельнічаюць ксёндз Барок, беларуская грамада. І гэтая традыцыя спалучана з такімі лекцыямі, з такімі расповядамі пра падзеі таго часу.

Паводле арганізатараў імпрэзы «Руху беларускіх нацыяналістаў», такая традыцыя будзе працягвацца, таму што трэба памятаць і ўшаноўваць сваіх герояў, якія аддалі свае жыцці ў змаганні за свабоду і незалежнасць Беларусі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя