BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве ўшанавалі памяць Лявона Баразны

У нядзелю 17 жніўня ў касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве адбылася імша ў памяць па забітым 15 жніўня 1972 года ў Менску савецкім беларускім мастаку, грамадскім дзеячы і дысідэнце Лявоне Баразне. Ён быў вядучым спецыялістам свайго часу па беларускім народным строі.

Вёў імшу ксёндз Вячаслаў Барок, гаворыць удзельнік імшы Вячаслаў Сіўчык:

Вячаслаў Сіўчык
Вячаслаў Сіўчык

– КДБ яго забіла, таму што ён быў беларускім прадстаўніком. Больш важна, што ў вельмі цёмны час для беларускай нацыі, калі з Масквы ішлі планы па знішчэнні беларускага народу, беларускай культуры, мусіў быць савецкі народ, быў чалавек, які практычна ўсё сваё жыццё пражыў для Беларусі. Ён ішоў ад вёскі да вёскі і збіраў ўсё, што яшчэ было ў нас: фальклор, адзенне, што не былі яшчэ знішчанае акупацыйнымі ўладамі.

Лявон Баразна з 1960-х гадоў актыўна змагаўся за захаванне гісторыка-архітэктурнага асяроддзя Менска, якое разбуралася ў працэсе сацыялістычнага горадабудаўніцтва.

Напярэдадні сваёй гібелі ён рыхтаваў акцыю пратэсту супраць разбурэння гістарычнага цэнтра Менска.

Цалкам матэрыял:

Імша ў гонар Лявона Баразны ў Варшаве
Імша ў гонар Лявона Баразны ў Варшаве
Алена Талстая
Алена Талстая

Беларускае Радыё Рацыя