BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве ўшанавалі памяць паўстанцаў Каліноўскага

У Варшаве ўшанавалі памяць паўстанцаў Каліноўскага 1863 года. Беларусы зладзілі акцыю, падчас якой наведалі вайсковыя могілкі і запалілі знічы.

Распавядае арганізатар мерапрыемства, прадстаўнік Беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Яўген Дудкін:

-Мы наведалі помнік паўстанцам 1863 – 1864 гадоў. 22 студзеня 1863 года было абвешчана паўстанне ў Каралеўстве Польскім, а потым ужо 1-га лютага ў Літве, то бок, на тэрыторыі Літвы і Беларусі. У суботу перад гэтай датай мы вырашылі ўшанаваць памяць паўстанцаў.

Падзея адбылася ў рамках ініцыятывы “Дзяды – наша памяць пра продкаў”.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя