BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве ўшанавалі памяць Васіля Быкава

У Беларускім Доме Варшавы прайшло ўшанаванне памяці вядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава, якому 19 чэрвеня споўнілася б 100 гадоў. З уступным словам выступіў адзін са старэйшых палітыкаў, кіраўнік “Вольнай Беларусі” Зянон Пазняк. Пазняка і Быкава аб’яднала любоў да Радзімы і жаданне бачыць яе вольнай і дэмакратычнай. За што і ненавідзеў іх тыран са Шклова, кажа Зянон Пазняк:

– Гэта псіхалогія ненавідзець усё добрае. У Лукашэнку ўвасоблена псіхалогія зла, ён злы па сваёй прыродзе, чалавек без эмпатыі. Ён радуецца чужой бядзе, ён пагражае ўсіх знішчыць.

Шмат цікавага прагучала і ад іншых удзельнікаў імпрэзы, які ведалі і сустракаліся з Васілём Быкавым. Чыталіся ўрыўкі з твораў пісьменніка. Апафеозам вечарыны стаў невялікі спектакль “Суд сумлення” паводле эпілогу з твору Васля Быкава “Апошні шанс”. Гаворыць Зянон Пазняк, які граў ролю нямецкага афіцэра-злачынца Маера:

– Тут ёсць паралелі паміж нямецкімі злачынствамі і здраднікамі, а таксама тымі людзьмі, якія пад Лукашэнкам на Акрэсціна катуюць нашых людзей. Мы давалі відэа, як гэта адбываецца.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Зала Беларускага Дома, дзе праходзіла мерапрыемства, ледзь змясціла прысутных. Імпрэза прайшла на адным дыханні. Удзельнікі дзякавалі выступоўцаў дружнымі апладысментамі.

Беларускае Радыё Рацыя