BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве з 2020 года дзейнічае фундацыя Zachod Wschod Wsparcie

Для дзяцей-эмігрантаў з былой пастсавецкай прасторы ў Варшаве з 2020 года дзейнічае польская фундацыя Zachod Wschod Wsparcie.

Фундацыя была створана беларусамі з мэтай дапамогі дзецям для заняткаў пасля школы, тыпу савецкай групы падоўжанага дня, дзе дзеці рыхтуюць урокі або займаюцца сваёй любімай справай, кажа кіраўнічка фундацыі Вольга Сцяпанава:

– Створана была беларусамі, але фундацыя польская. Існуе ад 2020 года. А ад 2022 года мы праводзім “акадэмію падтрымкі”, гэта пляцоўка для падтрымкі дзяцей, якія маюць досвед эміграцыі. Дзеці да нас могуць прыходзіць кожны дзень і атрымліваць дапамогу псіхолага, дапамогу настаўнікаў.

Паводле Вольгі Сцяпанавай, іх фундацыя знаходзіцца на вуліцы Lindleya 16, тэл.+48 578 054 836. Дзяцей шмат, але ніводзін новы не будзе лішнім, чакаем.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя