BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве з 23 па 27 чэрвеня будзе працаваць лагер для дзяцей

У Варшаве з 23 па 27 чэрвеня будзе працаваць лагер для дзяцей. “Галоўным чынам мы запрашаем маленькіх ад 5 да 10 гадоў, але гэта – не жорскія рамкі.

“На кожны дзень у нас запланаваныя цікавыя майстар-класы”, – распавяла выхавальніца Вольга.

– Хачу навучыць дзяцей плесці саламяныя павукі. Таксама зрабіць з імі тэатр на палачках, пагуляцца ў батлейку і лялечны тэатр. Я сама вельмі люблю лялечны тэатр, люблю лялькі, і хачу перадаць гэтую зацікаўленасць дзецям. Ёсць жаданне разам зрабіць такую беларускую пачвару, не буду расказваць якую, для мяне яна большы сімвал Беларусі чым зубр. Яшчэ збіраемся схадзіць у музей.

Напрыканцы ж удзельнікаў лагеру будзе чакаць фэст.
Заняткі будуць ладзіцца з 11:00 да 16:00.

Каб далучыцца да ініцыятывы, можна напісаць у дырэкт пляцоўкі “Прастора”.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя