У Варшаве закрываецца беларуская пляцоўка Back Door Bar. Яна прапрацавала ў цэнтры польскай сталіцы 2 гады.

На развітанне сумесна з беларускімі і ўкраінскімі творцамі сузаснавальнікі прасторы Аляксей і Анастасія рыхтуюць шэраг імпрэз. Яны распавялі:
– Першае, што ў нас адбудзецца, гэта будзе 28 красавіка, гэта «укроп-стэндап», хлопцы з Украіны, класныя, смешныя, крэатыўныя. У сераду ў нас пройдзе сяброўскі вайп. Гэта будзе кам’юніці беларускіх музыкаў, будзе цёплая атмасфера. У суботу мы збярэм сваіх сяброў ды-джэяў, якія ігралі ў нас увесь гэты час, гэта будзе 3 мая. І 4 мая, у нядзелю, будзе вялікі класны канцэрт, які арганізоўваюць нашыя сябары.
– І яшчэ ў аўторак плануем паказаць апошні ў гэтых сценах футбольны матч з серыі Лігі чэмпіёнаў.
Больш пра падзеі можна даведацца на інстраграм-старонцы Back Door Bar: https://www.instagram.com/backdoorbar.warsaw/
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






