У Варшаве завяршылася эстафета салідарнасці «Галасы праз межы». Яна ладзілася 3 месяцы і ўключала звыш 20 імпрэз. Агулам да падзей далучылася звыш 500 чалавек. Распавядае суарганізатарка мерапрыемства, каардынатарка Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына Маклейн:

– Ідэя паўстала з вельмі простага факту – што я 25 гадоў жыву за мяжой, і 25 гадоў спрабую распавесці замежнікам, што такое Беларусь. І ў мяне гэта не атрымліваецца, таму я вырашыла, што мне трэба дапамагчы. Таму што пра Беларусь не ведаюць, пра яе ведаюць толькі з пункту гледжання брэнду Лукашэнкі, які ён будаваў 30 гадоў вельмі паспяхова. Але мы гэта не бяром да ўвагі, і мы робім усё тое, што мы сёння робім, – гэта тое, каб паказаць свету іншую Беларусь, сапраўдную Беларусь”
Акрамя таго, адной з галоўных мэтаў эстафеты быў збор сродкаў для палітвязняў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:











Беларускае Радыё Рацыя






