У Варшаве пасажыры напалі на таксіста з Беларусі: адзін з хлопцаў ударыў яго па галаве, а дзяўчыны аплявалі.

Як піша выданне «Мост», канфлікт адбыўся 3 студзеня.
Падчас інцыдэнту нападнікі называлі таксіста «украінскай свіннёй» і пыталіся «чаму не на вайне» — пасажыры чамусьці вырашылі, што ён украінец. Хоць мужчына казаў, што ён не з Украіны.
Напад спынілі сігналы машыны: побач праязджаў патруль. Паліцэйскія выклікалі хуткую дапамогу. Праведзеныя даследаванні паказалі адсутнасць сур’ёзных траўм у таксіста.
Беларус ужо падаў заяву ў паліцыю і звярнуўся ў фонд Ponad podziałami, дзе яму дапамаглі аформіць скаргу. Ён спадзяецца, што справа прыцягне ўвагу да праблемы ксенафобіі і бяспекі таксістаў.
Беларускае Радыё Рацыя