BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Варшаве з’явіўся спартыўна-адукацыйны фонд Krywiczy

У Варшаве з’явіўся спартыўна-адукацыйны фонд Krywiczy. Яго праграма арыентавана на адукацыю моладзі ў творчым рэжыме. Распавядае кіраўнік Фонду Уладзімір Лаўранюк.

Спартыўна-адукацыйны фонд «Крывічы» – гэта аб’яднанне неабыякавых беларусаў у Польшчы, якія валодаюць ведамі і навыкамі ў такіх сферах як медыцына, спорт і турызм, альпінізм, выжыванне, сацыялогія, культура, гісторыя, экалогія, эканоміка, юрыспрудэнцыя, а таксама ў сфера БПЛ і дронаў. Нашая арганізацыя імкнецца да развіцця ведаў і навыкаў удзельнікаў у розных сферах, да фарміравання ў іх навыкаў самастойнага мыслення, а таксама здольнасці прымаць абгрунтаванае рашэнне ў складаных і непрадказальных сітуацыях.

“Мы адкрытыя да супрацы і запрашаем усіх далучацца”, – дадаў Уладзімір Лаўранюк.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя