Варшаўскі магістрат ва ўзаемадзеянні з Аб’яднаным пераходным кабінетам плануе размясціць на аўтобусах, прыпынках транспарту ды іншых месцах, прызначаных для сацыяльнай рэкламы, інфармацыйныя банеры да Дня Волі — гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі 25 сакавіка 1918 года. Гэтае пытанне абмеркоўвалася на сустрэчы прадстаўнікоў кабінета Паўла Латушкі і Аліны Коўшык з кіраўніцтвам польскай сталіцы.

Таксама Варшава разам з міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International узяла на сябе абавязацельства “аднавіць мурал, прысвечаны палітвязню, лаўрэату Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму”. Бакі таксама абмеркавалі магчымасць экспанавання “на агароджы аднаго з варшаўскіх паркаў выставы, прысвечанай цяперашняй сітуацыі ў Беларусі”.