Выступы беларускіх народных калектываў і дабрачынны аўкцыён – гэта толькі некаторыя з прапановаў Сямейнага пікніка ў вёсцы Скраблякі, што ў Гарадоцкай гміне.

Кажа ініцыятар і суарганізатар мерапрыемства музыка Марыюш Харужы:
–Маем спатканне ў цэнтры Скраблякоў – канцэрты і вельмі многа розных іншых мерапрыемстваў. Гэта чарговае спатканне. Кожны знойдзе штосьці для сябе, і дзеткі змогуць пагуляць, і дарослыя таксама. Многа пенсіянераў да нас прыязджае. Таксама гэта музыка гучыць для ўсіх.
Сямейны пікнік ў Скрабляках з’яўляецца грамадскай ініцыятывай. Ладзіць яго музыка Марыюш Харужы супольна з салэцкай радай і жыхарамі вёскі Скраблякі. Арганізатары запрашаюць далучыцца да святкаванняў. Пачатак фэсту а 16-й гадзіне ўжо ў бліжэйшую суботу 13 ліпеня. Беларускае Радыё Рацыя з’яўляецца медыйным партнёрам мерапрыемства.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя






