BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вількасах прайшоў міжнародны мастацкі пленэр-сімпозіум

Два тыдні доўжыўся міжнародны мастацкі пленэр-сімпозіум на Мазурах у мястэчку Вількасы на беразе маляўнічага возера Нягоцін. Тут сабраліся 24 мастакі з пяці краін – Польшчы, Беларусі, Украіны, Літвы і Славакіі. У мінулую суботу адбылася заключная выстава.

Кіраўнік пленэру Эдвард Галустаў падкрэслівае важнасць таго, што пленэр сабраў мастакоў з розных краін:

-Напрыклад, на пленэры ёсць мастак са Славаччыны, з Братыславы, Пэтэр Полаг. Для мяне гэта кумір у жывапісу, вельмі люблю ягоную графіку, ягоны жывапіс. І, скажам так, запрасіў яго на пленэр, але не вельмі я спадзяваўся на тое, што ён пагодзіцца. Я сам сабе думаў, такая зорка. Але ўсё атрымалася. Ён прыехаў.

Падчас мінулых двух тыдняў удзельнікі пленэру арганізоўвалі прэзентацыі сваёй творчасці, праводзілі майстар-класы для мастакоў-аматараў са студыі выяўленчага мастацтва з Гежыцка, ладзілі літаратурныя прэзентацыі і шмат чаго іншага. Гэта быў ужо трэці пленэр у Вількасах. Мастакі спадзяюцца, што ён стане традыцыйным.

Беларускае Радыё Рацыя