BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Куратарская экскурсія па выставе “Ніткі: ад рук да памяці” ў Вільні

Куратарская экскурсія па выставе “Ніткі: ад рук да памяці” прайшла 14 студзеня ў Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча. Гэтая выстава створаная жанчынамі з “Жаночага клуба” пры музеі.

Выстава "Ніткі: ад рук да памяці"

На ёй прадстаўленыя традыцыйныя і рэканструяваныя беларускія дзіцячыя і дарослыя строі, паясы, тканыя на дошчачках і бярдзе ды лялькі ў рэгіянальных строях.

Кажа адна з удзельніц выставы і ўдзельніца “Жаночага клубу” спадарыня Валерыя:

– Я вяжу, шыю, вышываю вельмі рэдка – гэта не мой від дзейнасці. Дзякуючы жаночаму клубу былі спробы вышыўкі. І былі спробы стварэння паясоў. Прасцей выбіраць ніткі патаўсцей і хутчэй будзе на бярдзе. Гэта такая штука трохі заразная, у мяне ёсць і дошчачкі, і бярдо, і шмат чаго.

Марына Струнеўская
Марына Струнеўская

Як зазначае наведвальніца выставы, кіраўніца этнацэнтра “Світанак” Марына Струнеўская, вельмі важна, што беларусы захоўваюць традыцыі:

– Тое, што такая выстава ёсць, як ад старажытнасці, што нейкія рэчы яшчэ засталіся ад бабуляў, ад прабабуляў, дайшлі да нас. І што зараз дзяўчаты шыюць новыя рэчы, стылёвыя сукенкі, далучаюць сваіх дзетак да традыцый, да беларускасці – гэта вельмі цудоўна, і паслухаць – адно задавальненне.

Таксама на выставе прадстаўленая калектыўная інсталяцыя з эпізодаў жаночых жыццёвых гісторый і тэкстыльных фрагментаў,

Выставу “Ніткі: ад рук да памяці” ў Віленскім беларускім музеі Луцкевіча можна паглядзець яшчэ сёння, 15 студзеня.

Беларускае Радыё Рацыя