BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні адкрыецца дадатковы першы клас з беларускай мовай навучання

Як стала вядома “Свабодзе”, ёсць папярэдняя дамоўленасць з муніцыпалітэтам Вільні аб адкрыцці яшчэ аднаго першага класа з беларускай мовай навучання. Бо адзіная беларускамоўная гімназія імя Скарыны перапоўненая: на 1 верасня 2023 году там было 408 вучняў.

Фота: прэс-служба Ціханоўскай

Днямі бацькі беларускіх школьнікаў Вільні сустрэліся з прадстаўнікамі Офісу Святланы Ціханоўскай. Прадстаўнікі Офісу маюць намер наведаць Скарынаўскую гімназію, а таксама сустрэцца з віленскімі гарадскімі ўладамі.

Галоўная задача — гэта пацверджанне ў Літве дыпломаў беларускіх настаўнікаў, якія могуць выкладаць прадметы па-беларуску. Акрамя таго, паводле літоўскіх законаў, усе педагогі павінны ведаць літоўскую мову.

Ініцыятыўная група бацькоў дамагаецца адкрыцця прынамсі трох пачатковых класаў па-беларуску.