BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні адкрыецца выстава «30 гадоў дыктатуры ў 30 плакатах»

24 ліпеня а 17-й гадзіне каля Музею акупацыі і барацьбы за свабоду ў Вільні адкрыецца выстава «30 гадоў дыктатуры ў 30 плакатах», прысвечаная «чорным юбілеям» панавання аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі.

Беларускі дызайнер Артур Вакараў стварыў 30 плакатаў, каб нагадаць еўрапейцам і ўсяму свету, што абыякавасць і давер да прапаганды наўпрост вядуць да катастрафічных наступстваў, і паказаць, да чаго прыводзіць жаданне «моцнай рукі».

Запрашаем на адкрыццё выставы. У адкрыцці возьмуць удзел літоўскія і беларускія палітыкі.

Дата і час: 24 ліпеня ў 17:00.

Месца: пляцоўка каля Музею акупацыі і барацьбы за свабоду (вул. Aukų, 2А, Вільня)

Выстава будзе даступная для наведвання з 24 ліпеня па 24 жніўня.

арганізатары