Напярэдадні Вялікадня ў сталіцы Літвы была адрэстаўравана скульптура «Яйка». Яна ўжо больш за два дзесяцігоддзі стаіць у цэнтры Вільні непадалёк ад рынку “Гале” і аўтавакзала.
Апошні раз гэтую скульптуру абнаўлялі 11 год таму.

Ранейшыя рознакаляровыя сіметрычныя арнаменты на скульптуры замяніў новы дызайн у выглядзе ўзораў травы і раслін.
Аўтарамі гэтага афармлення з’яўляюцца суродзічы – Ліяна і Эміле Турсітэ.
Па іх задуме новы дызайн аб’ядноўвае традыцыі ўпрыгожвання велікодных яек расліннымі матывамі, а таксама падкрэслівае гэты год, у які Вільня носіць тытул “Зялёнай сталіцы Еўропы”.
Падчас Вялікадня было заўважана шмат жыхароў горада і турыстаў, якія фатаграфавалі “Яйка”.
Пад скульптурай і вакол яе знаходзяцца лаўкі, дзе можна адпачыць і паназіраць за прыгажосцю. Улады горада абяцаюць гэты невялікі ўчастак адпачынку са скульптурай яшчэ лепш упарадкаваць бліжэйшым часам.




Беларускае Радыё Рацыя