Інцыдэнт здарыўся ўначы з пятніцы на суботу.
Пры гэтым таксама быў сапсаваны мурал каля будынка — копія дыджэяў з менскай «Плошчы Перамен» 2020 года.
На доме па адрасе Віленская, 20, дзе месціцца Цэнтр беларускай супольнасці і культуры і Віленскі Беларускі музей імя Івана Луцкевіча, напісалі па-літоўску «Прэч з Літвы».
Гэта не першы інцыдэнт такога тыпу. У папярэдніх выпадках выканаўцаў не выявілі. Раней акты вандалізму ўчыняліся супраць таго самага Беларускага дома, супраць крамы «Кропка», якую трымае былы палітвязень з Беларусі, і супраць капліцы беларускай праваслаўнай парафіі Канстанцінопальскага патрыярхату, каля офіса «Дапамогі» і на сцяне каля ЕГУ.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці