BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні пачаўся новы сезон Беларускай школкі

У Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні пачаўся новы сезон Беларускай школкі. У занятках прымаць удзел пераважна могуць дзеці і падлеткі, але таксама прадугледжаныя актыўнасці і для дарослых, — адзначыла менеджарка праекту Марына Абрамовіч:

Навучальны год пачаўся вельмі ўдала. У нас шмат вучняў. Вельмі цешыць, што далучалася шмат новых вучняў. Але мы гатовыя прыняць яшчэ. Таму калі хтось не ведае пра наш цудоўны праект, то мы запрашаем вас далучыцца. З гэтага года мы пакінулі і нашыя папулярныя гурткі, і дадалі нешта новае і цікавае. З гэтага года ў нас яшчэ дадатковы акцэнт менавіта на інтэграцыю, то бок больш літоўскай мовы будзе, больш гурткоў звязаных з літоўскай мовай, каб нашыя дзеці яшчэ інтэграваліся.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Даведацца больш аб праектах і бягучую дзейнасць Цэнтра беларускай супольнасці і культуры ў Вільні можна, напрыклад, праз профіль у інстаграм пад назвай belarusiancentre_lt.

Беларускае Радыё Рацыя