У Вільні прайшоў кірмаш беларускіх майстроў. Цэнтр беларускай культуры і супольнасці ладзіў яго ў межах Тыдня беларускай культуры.
На імпрэзе можна было набыць не толькі вырабы рамеснікаў, кнігі і сувеніры, але паглядзець выступ вулічнага тэатра «Вір», паласавацца беларускамі стравамі падчас дранік-фэсту і выпіць кавы, прыгатаванай на пяску.
Як зазначае каардынатарка Цэнтра беларускай культуры і супольнасці Марына Абрамовіч, праграма кірмашу вельмі разнастайная і цікавая:
– Асабліва хачу адзначыць, што сёння ў нас праходзіць конкурс мастакоў. Папярэдне мы раздалі ім такія нарыхтоўкі, на якіх намаляваныя нашы менскія вазы, усім вядомыя белыя, якія потым сталі жоўтымі. Мы папрасілі нашых мастакоў размаляваць іх як бы яны хацелі, каб яны выглядалі ў Беларусі будучыні. Атрымаліся вельмі класныя працы.
Як кажуць наведвальнікі кірмашу, ім вельмі спадабалася гэтая імпрэза, бо яна насычаная ўсялякімі разнастайнасцямі:
– Насычаная, цікавая, багата рамеснікаў з вельмі цікавымі працамі. Гэта ручная праца і вельмі прыгожая. Багата ў нацыянальным каларыце зроблена працаў. Мне вельмі падабаецца
Падчас кірмашу адбылася і прэзентацыя выставы «Гефкер», ладзілася гульнявая пляцоўка для дзетак, аквагрым, квэст. Таксама прайшлі майстар-класы па вырабе чокераў і шопераў.
Кірмаш скончыўся канцэртам музыкаў Алеся Лютыча (гурт B.N. Без назвы) і Алены Жалудок.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя