У Вільні з 6 па 8 сакавіка праходзіў традыцыйны кірмаш “Казюкас”, які пачаў сваю гісторыю з сямнаццатага стагоддзя.

Сёлета ў ім удзельнічала больш за 1.5 тысячы гандляроў, з якіх 900 рамеснікаў і майстроў і каля 600 вытворцаў прадуктаў. У кірмашы ўдзельнічалі і беларускія майстры, некаторыя з іх упершыню.

Як кажа беларуская керамістка Наталля Карнеева, у кірмашы “Казюкас” яна прымала ўдзел упершыню, але ў яе ўжо быў вопыт удзелу ў маштабным кірмашы народаў:
– Казюкас – гэта ўвесь час даволі такое цікавае мерапрыемства, гэты ж кірмаш існуе з сямнаццатага стагоддзя, і пра яго ведаюць шмат краін і шмат людзей. Тут было шэсце са святым Казімірам, гэта заўжды вельмі цікава і прыгожа. І літоўцы апранутыя ў прыгожыя строі. Гэта задае вельмі такі святочны настрой. І людзі вось ходзяць такія ўсе святочныя.

Паводле майстрыцы крафтавых упрыгожванняў і мастачкі Леры Лазук, у яе таксама быў першы вопыт удзелу ў “Казюкасе”, але ёй не спадабаўся адзін нюанс:
– Мне не вельмі падабаецца, што часам можна пабачыць такія рэчы, якія не выглядаюць вельмі ручнымі, здаецца, што недзе яны набытыя. Вось гэта хацелася б прыбраць. Проста для іміджу горада, для іміджу мерапрыемства. Мне падаецца, калі сюды прыходзіш, тут мусіць быць нешта такое крафтавае, ручное, пажадана аўтарскае, хаця б проста ручное. І калі там бабулі з рукавічкамі ці шкарпэткамі стаяць, гэта вельмі цёпла і душэўна.
Некаторыя пакупнікі на кірмашы скардзіліся на высокія кошты, быццам ніжэй за 10 еўра складана было штосьці набыць. Але іх апаненты казалі пра тое, што рэчы, прадукты і іншыя вырабы, зробленыя рамеснікамі, майстрамі, фермерамі, не павінны каштаваць танна.
Цалкам матэрыял:



















Беларускае Радыё Рацыя






