Інтэрнацыянальны музычна-танцавальны пікнік у межах Культурных рытмаў тыдня ўцекачоў прайшоў у Вільні 14 чэрвеня ў парку Вінгіс. Ён быў арганізаваны Літоўскім чырвоным крыжам. Значную частку па арганізацыі гэтай культурнай акцыі ўзялі на сябе беларусы. Яны выступілі ў якасці вядоўцаў свята, валанцёраў і выступоўцаў.

Паводле вядоўцы свята і валанцёра, былога беларускага тэлевядоўцы Алега Ціткова, імпрэзу наведалі не толькі беларусы, але ўкраінцы, літоўцы, мараканцы, іранцы.
– Гэта імпрэза Літоўскага чырвонага крыжа. Яна штогод праводзіцца. Павінны быць калектывы і ўкраінскія. Але не здарылася. Таму большасць, хто сёння мае выступ, гэта беларускія калектывы. Але і будзе напрыканцы літоўскія калектывы. Шмат народу проста адпачываюць, робяць шашлыкі.

Самую вялікую музычна-забаўляльную праграму для прысутных зладзіў беларускі этнацэнтр “Світанак” на чале з яго кіраўніцай Марынай Струнеўскай:
– Усё, што было назапашана ў калектыве, ён ужо праспяванае. А паколькі, вы бачыце, пляцоўка адкрытая. Мікрафонаў узмацнення няма, гэта не зала. А мы заўсёды працуем на жыва, таму мы ўзялі тое, што намі добра ўпетыя, песні, якія адпавядаюць гэтаму перыяду. Зараз надыходзіць купальскі перыяд, русальны тыдзень ідзе, пахаванне стралы прайшло.
На свяце таксама выступілі фальклорны беларускі калектыў “Беларускі цуд”, клуб сацыяльных еўрапейскіх і беларускіх танцаў “Валошка”, Вячка Красулін ды іншыя музыкі.
Падчас імпрэзы быў арганізаваны флэшмоб Holy colors, дзе ўдзельнікі абсыпаліся каляровай пудрай, ствараючы сабе ды іншым радасны настрой. Былі вялікія чэргі і на маляванне хной на целе.
Інтэрнацыянальны музычна-танцавальны скончыўся позна ўвечары.
Цалкам матэрыял:























Беларускае Радыё Рацыя