Кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў RADA Market прайшоў у Вільні 10 жніўня. Падчас кірмашу кожны з прысутных мог атрымаць новыя веды пра дзейнасць беларускіх арганізацый, ініцыятываў, набыць вырабы рамеснікаў.
Як кажа арганізатарка Рада-маркет, генеральная сакратарка RADA Ліза Пракопчык, у параўнанні з мінулым годам усё стала больш маштабна:
– Больш ініцыятываў, усе больш падрыхтаваныя ўжо, больш беларусаў прыйшло, як мне падаецца. Быў класны стэндап, былі класныя майстар-класы, на якія запісалася шмат людзей. Прыйшло шмат майстроў. Я думаю, што шмат беларусаў адзін з адным пазнаёміліся. Таму, я думаю, што як мінімум не стала горш у гэтым годзе, а як па мне, дык стала на шмат-шмат лепш.
Самай заўважнай арганізацыяй на кірмашы была арганіўацыя BYSOL на чале з яе кіраўніком Андрэем Стрыжаком, які прыцягваў увагу наведвальнікаў сваім яркім касцюмам:
– Нас вельмі шмат ёсць у інфармацыйнай прасторы – і каментары, і сайт, і зборы ўвесь час. Але трэба таксама і ўжывую бачыць людзей і размаўляць з імі. Таму вось такое нашае прадстаўніцтва – велізарная качка, сцяг. Мы зрабілі зону для дзетак – гэта басейн з шарыкамі, дзе яны змогуць патусіць. І, канешне ж, нашыя часовыя татуіроўкі, і магчымасць заданаціць на дзіцячы збор, які яшчэ трывае, мы збіраем для дзетак палітвязняў грошы.
Падчас кіршаму адбыліся майстар-класы рамеснікаў, варкшоп па друку на цішотках, лекцыя-стэндап «Яна жартуе?!» ад фемстэндап-клуба імя Зоські Верас, дабрачынны аўкцыён.
Напрыканцы кірмашу прайшоў After-party ў клубе Red Cat для моладзі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя