У Вільні адбыўся традыцыйны шпацыр памяці беларускіх творцаў і навукоўцаў, рэпрэсаваных савецкімі ўладамі.

Шпацыр правяла экскурсавод Валерыя Чарнаморцава — стваральніца віртуальнага музея савецкіх рэпрэсій у Беларусі, якая цяпер жыве ў Вільні:
– Згадвала імёны двух навукоўцаў – дэкана і намесніка рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія вучыліся ў Вільні. Таксама былі расстраляныя ў гэтую чорную ноч з 29-га на 30-га кастрычніка. Гэта Язэп Каранеўскі і Яўген Успенскі. Паэтаў мы таксама згадвалі. З Вільняй звязаны Мойшэ Кульбак.
Падчас шпацыру ўдзельнікі прайшлі па вуліцах, дзе некалі жылі, вучыліся і працавалі беларусы, чые жыцці абарваліся ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года. Успомнілі паэтаў і навукоўцаў — людзей, якія пісалі вершы і прозу, вучылі моладзь, марылі і стваралі, пакуль іх імёны не былі выкрэсленыя савецкай машынай рэпрэсій.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Валерыі Чарнаморцавай.






