Суседскі фэст пісанак прайшоў у Вільні 13 красавіка ў Беларускім доме. У ім удзельнічалі майстры і творцы трох нацыянальнасцяў – беларусы, літоўцы ды ўкраінцы.
Госці фэсту разам сустракалі вясну, рыхтаваліся да Пасхі, распісвалі велікодныя яйкі, слухалі добрую музыку, танчылі.

Як кажа ўкраінская майстрыха па роспісу велікодных яек, на фэсце яны прадставілі два віды роспісу з розных рэгіёнаў Украіны:
– Гэта не зусім традыцыйная тэхніка роспісу яек, гэта проста дзве традыцыйныя тэхнікі ўкраінскага мастацства з Хмяльніцкай і Днепрапятроўскай абласцей. Вельмі адрозніваюцца гэтыя роспісы. Адзін складаецца з дробных мазкоў і крапінак, а іншы як цэлы палатняны малюнак.

Паводле хэдлайнера імпрэзы, вядомага музыкі Андруся Такінданга, якія выступаў у дуэце з Андрэем Лугіным у музычным праекце пад назвай Andruś, яны прыехалі з лёгкай і забаўляльнай праграмай:
– Каб было трохі весялей людзям. Мы не выкарыстоўвалі рэлігійных спеваў, я маю такую праграму, менавіта рэлігійную, але цяпер хацелася, каб гэта была лёгкая музыка, нязмушаная. Я з задавальненнем наведаў беларускі касцёл у Вільні, ён быў поўны людзей. Але вось гэты фэст, мне падаецца, надрэлігійны, ён больш пра эстэтыку, пра культуру.
Падчас фэсту праходзілі майстар-класы, квэст для дзяцей, паказ веснавых беларускіх традыцый. Таксама выступалі вулічны тэатр “ВІР”, аматарскі хор “Навокал”, гурт беларускіх традыцыйных спеваў “Беларускі цуд”, аматарскі хор “PraDziva”, сямейны гурт “Світанак”, Dorotė Girėja ды іншыя.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:




































Беларускае Радыё Рацыя