BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні правядуць турэмны эксперымент

У Польшчы, Літве і Украіне стартаваў Тыдзень супраць катаванняў. Мэта арганізатараў – прыцягнуць увагу да катаванняў над беларусамі. Сярод мерапрыемстваў пазначаны і эксперымент у Музеі турмы ў Вільні.

Пра яго распавяла кіраўніца Прававой ініцыятывы Вікторыя Фёдарава:

– Задаліся такой ідэяй – зрабіць турэмны эксперымент, паказаць у першую чаргу, у якіх умовах утрымліваюцца беларускія палітзняволеныя. У тым, што, на жаль, зло, якое існуе ў месцах зняволення, недалёка адышло ад умоваў музея акупацыі барацьбы за свабоду. Гэта былая турма КДБ, у якой падчас Савецкага саюза былі палітзняволеныя ў Вільні. Наша асноўная задача – гэта прыцягнуць увагу іншаземцаў, паказаць ім, якая цяпер сітуацыя ў Беларусі.

Удзельнікі эксперыменту правядуць 6 гадзін у перапоўненай камеры былой віленскай турмы КДБ. Пасля эксперыменту плануецца абмен уражаннямі ад нашага праекта. Адрас падзеі: Вільня, Музей акупацыі і барацьбы за свабоду, Aukų g., 2A. Пачатак: 27-га чэрвеня, а 10-й.

Праграма Тыдня супраць катаванняў тут.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота  «Прававой ініцыятывы» і з адкрытых крыніц