BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні праз тыдзень пачынаюць працаваць курсы “Мова дзеткам”

Старт чарговага сезону заняткаў “Мова дзеткам” адбудзецца ўжо ў гэтую нядзелю, 15 верасня ў Вільні.

Удзельнікі вывучаюць беларускую мову, гісторыю і культуру, каб беларускія дзеці, якіх лёс закінуў у Вільню, памяталі свае каранні, – адзначыла выкладчыцца і сузаснавацельніца заняткаў для дзяцей Дар’я Роскач:

Нашыя курсы стартуюць з верасня. Зараз мы вядзем набор дзяцей, таму ўсе жадаючыя могуць далучацца да нашых курсаў. У тэлеграме і інстаграме ёсць спасылка на форму рэгістрацыі. Можна зарэгістравацца. Пасля чаго мы звяжамся з вамі і ўжо калі пачнецца навучальны год, яшчэ раз напішам і будзем пачынаць.

Старт заняткаў – 13:00-13:50 па літоўскім часе для старэйшай групы (9-13 год) і 14:00 -14:50 для малодшай групы (6-8 год). Больш інфармацыі адносна спатканняў можна знайсці на спецыяльна створаных старонках Instagram i Telegram.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя