Беларусы ў Вільні правядуць некалькі акцый да Дня салідарнасці з палітвязнямі. Яны адбудуцца 18 і 21 траўня. 18 траўня пройдзе Алея Беларускай салідарнасці ля Сейма Літвы, забег на 2334 метры, асноўная частка акцыі адбудзецца на Кафедральнай плошчы літоўскай сталіцы а 12.00.

Былыя палітзняволеныя заклікаюць людзей выйсці ў чорным, як і было год таму ў гэты дзень:
-Нашыя сябры, нашыя паплечнікі і зараз сядзяць за кратамі. Таму мы не можам хадзіць у белым. Хочам, каб яны таксама былі вольныя, як зараз мы. Мы свае тэрміны адсядзелі, а цяпер марым, каб яны выйшлі.
У гэтыя дні арганізатары акцый заклікаюць людзей сабрацца разам, каб ушанаваць памяць Вітольда Ашурка, які загінуў у калоніі 21 траўня 2021 года, і ўсіх тых, хто стаў ахвярай рэжыму Лукашэнкі.
21 траўня акцыя “ Варта Святла” пачнецца ля амбасады Беларусі ў Літве а 19:00. Там згадаюць тых, хто загінуў, і выкажуць падтрымку тым, хто зараз знаходзіцца ў турмах Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя.