Офіс Святланы Ціханоўскай разам з арганізацыяй “Дапамога” запрашаюць на акцыю супраць гібрыдных атак лукашэнкаўскага рэжыму. Акцыя пройдзе ў нядзелю, 7 снежня, у Вільні.

“Апошнія тыдні мы ўсе бачым навіны пра метэазонды, што запускае рэжым Лукашэнкі, якія трапляюць у паветраную прастору Літвы. Гэта стварае рызыкі для палётаў: краіна вымушаная зачыняць аэрапорт з-за пагрозы ў небе, тысячы людзей не маюць магчымасці патрапіць дадому і гадзінамі застаюцца ў аэрапортах з-за адмены ці пераносу рэйса, у тым ліку — беларусы.
Мы ведаем, што агрэсіўная палітыка Лукашэнкі не адлюстроўвае пазіцыі людзей. Наш народ заўсёды ставіцца з павагай да іншых краінаў і хоча падтрымліваць добрасуседскія адносіны”, – адзначаюць арганізатары акцыі.
Акцыя пройдзе ў нядзелю. 7 снежня, каля пасольства Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя






