BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні пройдзе акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў

Акцыя ў Вільні адбудзецца 9 сакавіка. У гэты дзень споўняцца два гады з моманту атрымання апошніх звестак ад палітвязня Сяргея Ціханоўскага, мужа лідаркі беларускай апазіцыі Сьвятланы Ціханоўскай. Як адзначае прэс-служба лідаркі, ужо два гады палітвязню блакіруюць лісты, перадачы і пасылкі, таму ён не можа камунікаваць са сваёй сям’ёй і прыхільнікамі. Іншым зняволеным забаронена з ім размаўляць, а адвакатам не дазваляецца наведваць палітвязняў. У падобным рэжыме камунікацыі таксама трымаюць палітычных зняволеных: Аляксандра Францкевіча, Уладзіміра Кнігу, Мікалая Статкевіча, Максіма Знака і іншых.

Прэс-служба Сьвятланы Ціханоўскай заклікае сабрацца каля амбасады Беларусі ў Вільні на вуліцы Міндоўга-13, каб выказаць падтрымку палітвязням і запатрабаваць спынення іх ізаляцыі. Акцыя пройдзе заўтра, у нядзелю, пачатак а 12:00. Удзельнікам раяць прыходзіць прыкладна за 10 хвілін да пачатку, бо рух транспарту можа быць запаволены, і каля амбасады нельга стаяць. Сьвятлана Ціханоўская выступіць з прамовай каля мурала палітвязня Алесі Бяляцкаму.