Цэнтр Права і Дэмакратыі (JusticeHub) запрашае на міжнародную канферэнцыю па пытаннях адказнасці за злачынствы і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Яна адбудзецца ў Вільні 13 верасня.

Фота ілюстрацыйнае
Падрабязней пра гэта распавядае Прэс-сакратар арганізацыі Ксенія Тарасевіч:
– Кола экспертаў, сярод якіх эксперты ў міжнародным праве, практыкуючыя юрысты, праваабаронцы, таксама літоўскія чыноўнікі будуць высвятляць, чаму механізм універсальнай юрысдыкцыі, прынамсі ў Літве, не працуе так як належыць, што мы з гэтым можам зрабіць. Таксама нам удалося прыцягнуць увагу літоўскіх чыноўнікаў, напрыклад адкрылі канферэнцыю міністр юстыцыі Літвы, і адным з панэлістаў будзе намеснік генеральнага пракурора Літвы.
Зарэгістравацца на канферэнцыю можна на сайце Цэнтру Права і Дэмакратыі (JusticeHub).
Беларускае Радыё Рацыя