BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні пройдзе Міжнародная канферэнцыя “Час перамен: ад крызісаў да сэнсаў”

Міжнародная псіхалагічная канферэнцыя “Час перамен: ад крызісаў да сэнсаў” пройдзе ў Вільні 14 чэрвеня. Але заяўкі на ўдзел ад псіхолагаў у якасці спікераў прымаюцца да 15 красавіка. Усе астатнія жадаючыя могуць рэгістравацца да самога дня правядзення канферэнцыі.

Імпрэзу ў Вільні арганізуе Еўрапейскі інстытут сучаснай псіхатэрапіі.

Чаму ўзнікла неабходнасць правядзення такой канферэнцыі, расказвае дырэктарка Еўрапейскага інстытута сучаснай псіхатэрапіі, псіхатэрапеўтка Ганна Матуляк:

-Ідэя ў тым, каб даць магчымасць людзям сустрэцца і паразмаўляць ужывую, таму што мы ўсе выдатна разумеем, што ў эміграцыі мы часцяком пазбаўленыя жывога кантакту, жывых зносін, позіркаў, абдымкаў. Такіх простых чалавечых радасцяў, якія былі дасяжныя, калі мы былі дома і былі ў звыклым жыццёвым цыкле.

Еўрапейскі інстытут сучаснай псіхатэрапіі прызнаны найлепшым сацыяльным праектам 2024 года па версіі ABBA. Ён аб’ядноўвае беларускіх спецыялістаў і стварае падтрымку для тых, хто сутыкнуўся з выклікамі эміграцыі, вайны і пратэстаў.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя