BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні ўрачыста адкрыюць помнік Кастусю Каліноўскаму і іншым паўстанцам

Літоўскія каталікі, пры польскай падтрымцы, заўтра адкрыюць помнік удзельнікам Студзеньскага паўстання 1863-1864 гадоў.

Помнік з’явіўся на тэрыторыі Францішканскага кляштара да 160-й гадавіны пакарання смерцю Кастуся Каліноўскага. Помнік мае назву “Ушанаванне Памяці Студзеньскага Паўстання ў Вільні”, яго адкрыццё пройдзе заўтра. У праграме ўрачыстасці: асвячэнне помніка аб 11-ай гадзіне, пазней Святая Імша, пачастунак, вогнішча і паўстанцкія спевы

Праект “Ушанаванне Памяці Студзеньскага Паўстання ў Вільні” быў дафінансаваны арганізацыяй “Polska Fundacja Narodowa”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: budzma.org