BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні з-за дрона затрымалі пасадку самалёта прэзідэнта Літвы

Аэрапорт Вільні

Аэрапорт Вільні, фота з Вікіпедыі

Самалёт з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам учора ўвечары некаторы час не мог прызямліцца ў Віленскім аэрапорце — меркавана з-за беспілотніка.

«Пры набліжэнні да Віленскага аэрапорта паступіла інфармацыя аб выяўленні беспілотніка і пра тое, што пасадка пакуль небяспечная. Пілоты прынялі ўсе меры бяспекі і праз некаторы час здзейснілі пасадку”, – паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Томас Бержынскас парталу 15min.

Па дадзеных платформы Flight-radar24, самалёт вылецеў з Хельсінкі ў 19:10 і прызямліўся ў Вільні ў 21: 17.

Кампанія Oro navigacija ўдакладніла, што паведамленне пра дрон паступіла ад Службы авіяцыйнай бяспекі.

У канцы жніўня палёты ў Віленскім аэрапорце таксама часова прыпыняліся з-за дрона.