BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Вільні загінуў беларускі добраахвотнік «Туз»

Пра гібель былога беларускага добраахвотніка, які ваяваў ва Украіне, паведаміў Klub «Licviny».

Добраахвотнік «Туз» – былы баец батальёна “Тэрор” і 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады. Ён быў снайперам, ваяваў з сакавіка 2022 года, потым звольніўся. У верасні 2023 года зноў пайшоў на фронт і вярнуўся ў лютым 2024 года ў Вільню.

Сёння стала вядома, што ў чацвер пад Вільняй адбыўся інцыдэнт на чыгунцы. На перагоне Наўойі Вільня — Вільня цягнік збіў мужчыну 1990 года нараджэння, грамадзяніна Беларусі, які ішоў па пуцях. Ён сканаў.

Паліцыя высвятляе абставіны трагедыі. Імя і прозвішча добраахвотніка не агалошваецца ў мэтах бяспекі.