У нядзелю, 28 студзеня, у Беларускім замку ў Вільні пройдзе сустрэча з філосафам і былым палітвязнем Уладзімірам Мацкевічам.

Як запэўніваюць арганізатары, гэта ўнікальная магчымасць пагутарыць з чалавекам, чые ідэі шмат гадоў фармавалі беларускую інтэлектуальную прастору, пачуць яго разважанні пра свабоду, адказнасць, будучыню Беларусі і вопыт, набыты праз цяжкасці.
Як зазначае ўладальніца “Беларускага замка” і кіраўніца валанцёрскай арганізацыі “Дапамога” Наталля Калегава, спачатку ў 12.00 яны арганізоўваць штонядзельную акцыю ў падтрымку палітвязняў, а пасля ў гэты дзень адбудзецца сустрэча з філосафам:
– На самой справе ў нас ёсць жаданне аб’яднацца. Мы хочам, каб гэтая сустрэча дала надзею. Вы ж разумееце, што наш спадар філосаф чалавек вельмі паважаны, у яго мозг адмыслова настроены. Я ведаю гэта ад літоўцаў, якія яго таксама моцна паважаюць і цэняць. Таму што ў яго ёсць дакладнае разуменне, чалавека вопытнага, дарослага і не зламанага, адносна таго, якія павінны быць крокі, каб вярнуцца дамоў.
На сустрэчу з філосафам Уладзімірам Мацкевічам арганізатары запрашаюць усіх, хто шануе думку, дыялог і пошук сэнсу. Сустрэча адбудзецца а 17.00 па адрасе: Vilnius, Belarusian Castle, Naujoji Riovonių 10.
Беларускае Радыё Рацыя






