„80 гадоў таму тут было здзейснена злачынства”, – сказаў сёння, 29 студзеня, ля пакутнага крыжа ў Залешанах маршалак Сейма Польшчы Уладзімеж Чажасты падчас урачыстасцяў ў памяць трагедыі, якая адбылася 29 студзеня 1946 года. У гэты дзень аддзел Польскага ўзброенага падполля пад камандаваннем капітана Рамуальда Райса, псеўданім Буры, спаліў вёску, яго салдаты застрэлілі 16 жыхароў вёскі, у тым жынчын і дзяцей.

Кажа Уладзімеж Чажасты:
-Гэтае злачынства мае прыкметы генацыду. І хачу вам сказаць, як маршалак польскага Сейму, няма ніякага апраўдання гэтаму злачынству.
Сённяшнія ўрачыстасці пачаліся службай ў Залешанскім манастыры пад заклікам святой Кацярыны і Падляшскіх пакутнікаў з удзелам архіепіскапа Бельскага Грыгорыя.

На 80-ю гадавіну злачынства ў Залешанах памяць забітых ушанавалі таксама шматлікія жыхары Падляшша і прадстаўнікі падляшскага самакіравання.
Цалкам матэрыял:


















Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя






