BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Замосці адбудзецца 11-ы Міжнародны кангрэс EKOFORUM

У 2012 годзе ў Беластоку паўстаў Фонд Цэнтра падтрымкі экалогіі, які пачаў займацца пытаннямі экалагічнага выхавання, а таксама пашырэннем і папулярызацыяй сучасных тэхналогій і прадуктаў – экалагічных і эфектыўных. Сёлета з 11 па 14 верасня ў Замосці адбудзецца 11-ы Міжнародны кангрэс EKOFORUM, які ладзіць Фонд.

старшыня Фонду Цэнтра падтрымкі экалогіі Кшыштаф Стаўніцкі

Пра тое, якія праблемы будуць разглядацца на Кангрэсе, кажа старшыня Фонду Кшыштаф Стаўніцкі:

-Усё, што звязана з экалагічнай сферай, усё, што можа быць звязана з новымі тэхналогіямі. Падазраю, што праз 5 гадоў з’явяцца новыя канцэпцыі, пра каторыя зараз не ведаем, а будзем шмат гаварыць праз 5 – 10 гадоў. Так, як у 2012 годзе ніхто не чуў пра разумныя гарады ці паняцце электрамабільнасцi, электрычныя аўтамабілі. Ніхто пра гэта не думаў, а гэта зараз нас атачае.

Прыродныя катаклізмы, якія гэтымі днямі адбываюцца па ўсім свеце, зноў нагадваюць чалавецтву пра актуальнасць пытанняў экалогіі. На Экафоруме, які адбудзецца сёлета ў Замосці, будуць абмяркоўваюць таксама пытанні забруджвання атмасферы і глабальнага змянення клімату.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя