У Запарожскай вобласці на паўднёвым усходзе Украіны сёння дзень жалобы пасля ўчорашняга абстрэлу Расіяй горада Вальнянск.
Фота: Польскае Радыё
Падчас абстрэлу загінулі сем чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Пацярпеў 31 чалавек, у тым ліку 8 дзяцей. Кіраўнік мясцовай адміністрацыі паведаміў, што пашкоджаны абʼект крытычнай інфраструктуры, крама і жылыя дамы. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўлады працягваюць рабіць усё магчымае, каб бараніць гарады ад расейскіх нападаў.
Польскае радыё