BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Зарэчанах стартуе фестываль “Сяброўская Бяседа”

У Зарэчанах зараз праходзяць апошнія працы перад самай вялікай падзеяй у Гарадоцкай гміне. Заўтра тут стартуе “Сяброўская Бяседа”.

Фестываль адбудзецца ўжо ХХV раз і, як штогод, гасцей чакае добрая музыка і смачная кухня мясцовых гаспадыняў, кажа Радаслаў Кулеша з Гміннага Цэнтра Культуры ў Гарадку.

-Мы заўсёды стараемся, каб усё было як мае быць. Але рознае здараецца, часам бываюць малыя праблемы, але думаю, што заўтра ўсё адбудзецца згодна з праграмай, якую мы падрыхтавалі. І мы звяртаем увагу, каб тут было бяспечна і ўсе маглі бяспечна адпачыць.

Сёлета на сцэне можна будзе пачуць мясцовыя калектывы, але таксама гурты “Ас”, “Перапёлка” і “Добрыя Грайкі”. Зоркай вечара будзе польская вакалістка Cleo. ХХV фестываль “Сяброўская Бяседа” стартуе ў 17 гадзін над залівам ў Зарэчанах.

Цалкам матэрыял:

Уля Шмулько-Лейзорко, Беларускае Радыё Рацыя