Амаль 6,5 тысяч пачак цыгарэт без польскіх акцызных марак канфіскавалі супрацоўнікі мытна-падатковай службы на Падляшшы.

У пошуку кантрабанды дапамагла аўчарка Гіена, а рынкавы кошт тавару – гэта больш за 100 тысяч злотых. Паведамляе прэс-афіцэр падляшскай службы KAS – Мацей Чарнэцкі:
-Кантрабанда была схавана, у прыватнасці, у кацельні, а таксама ў схованках на лесвіцы і ў сцяне паміж пакоямі. Дапамогу афіцэрам у пошуках здзейсніла бельгійская аўчарка па мянушцы Гіена, навучаная шукаць тытунёвыя вырабы. Рынкавы кошт канфіскаваных цыгарэт перавышае 100 000 злотых. 63-гадоваму мужчыну прад’яўлена абвінавачанне паводле Падатковага кодэкса. Мужчына будзе прыцягнуты да адказнасці ў судзе за захоўванне кантрабандных цыгарэт.
Жыхару Гайнаўкі пагражае прысуд вялікага штрафу або нават арышт.
Беларускае Радыё Рацыя






