BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Удар па Палтаве: 51 чалавек загінуў, амаль тры сотні паранены

Паводле новых звестак, у выніку атакі РФ па Палтаве загінулі 51 чалавек, 271 чалавек траўміраваны. Гэтыя дадзеныя ўвесь час удакладняюцца.

***

Расейскія войскі нанеслі двума балістычнымі ракетамі ўдар па навучальнай установе ў Палтаве, у выніку чаго да цяперашняга часу ўжо вядома пра больш за 40 загінулых і 180 параненых.

Пра гэта прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведаміў у Telegram.

Як паведамляюць у Міністэрстве абароны ў Telegram, часавы прамежак паміж трывогай і прылётам смяротных балістычных ракет быў настолькі кароткім, што што людзі не паспелі дабегчы да бамбасховішча.

“Часткова разбураны адзін з будынкаў інстытута, многія апынуліся пад заваламі. Дзякуючы зладжанай працы ратавальнікаў і медыкаў удалося выратаваць 25 чалавек, з якіх 11 дэблакіраваны з-пад завалаў”, – гаворыцца ў паведамленні.

У Палтаўскай вобласці з заўтрашняга дня аб’яўлена трохдзённая жалоба ў памяць пра загінуўшых з-за расейскага ракетнага ўдару.