BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Удар ВСУ знішчыў помпавыя станцыі нафтаправода “Дружба”

Новыя спадарожнікавыя здымкі высокай якасці выявілі знішчэнне дзвюх помпавых станцый нафтаправода “Дружба” на тэрыторыі вытворча-дыспетчарскай станцыі “Унеча” ў Бранскай вобласці. Аб гэтым піша Militarnyi са спасылкай на здымкі, якія апублікаваў Telegram-канал Dnipro Osint Гарбуз.

Ілюстрацыйнае фота, скрыншот.

Станцыя належыць дзяржаўнаму холдынгу “Транснафта”, які ажыццяўляе абслугоўванне і транспарціроўку нафты і нафтапрадуктаў па тэрыторыі РФ і за мяжу. Яна мае магутнасць прапампоўвання ў 60 мільёнаў тон нафты за год.

“Унеча” мае ключавое значэнне для транспарціроўкі расейскай нафты ў порт Усць-Луга, на які прыпадае значная частка экспартных паставак нафты з РФ, і для забеспячэння нафтай беларускага НПЗ у Мазыры.

Станцыя размешчана ў населеным пункце Высокае ва Унецкім раёне прыкладна ў 60 км ад дзяржаўнай мяжы Украіны. Па паведамленнях мясцовых жыхароў, апошні ўдар адбыўся 12 жніўня каля 22:00.

Адзначаецца, што пажар на тэрыторыі станцыі “Унеча” пацвердзілі і спадарожнікавыя дадзеныя NASA, якія зафіксавалі ачаг узгарання. Паводле гэтых дадзеных узгаранне пачалося ў 22:30, а новыя ачагі фіксаваліся ў 3:00 і 4:24 ночы.

Чым менавіта быў нанесены ўдар, невядома, аднак мясцовыя ўлады паведамлялі аб “масіраваным камбінаваным удары рэактыўнымі снарадамі РСЗА HIMARS і рэактыўнымі беспілотнымі лятальнымі апаратамі”.