BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Удзельнікі акцыі «Ультыматум» правялі пікет ля Еўрапарламента ў Варшаве

Удзельнікі акцыі «Ультыматум» адзначылі Міжнародны дзень правоў чалавека пікетам ля Еўрапарламента ў Варшаве.

Наратыў пікета застаецца ранейшы: вызваленне беларускіх палітвязняў праз часовае і поўнае перакрыццё польска-беларускую мяжы для гандлёвага грузапатоку, кажа адзін з арганізатараў акцыі Дзмітрый Балкунец:

-Па пытанні вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі, нам здаецца, што меры, якія прымае Еўрапейскі Звяз недастатковыя. Лукашэнка вызваліў з пачатку ліпеня больш за 200 палітычных зняволеных. Але нам здаецца, што шляхам перакрыцця часовага мяжы можна дасягнуць яшэ большага выніка. І хачу падкрэсліць, што менавіта мера, якая была зроблена Польшчай у пачатку ліпеня па перакрыцці мяжы, яна прывяла да таго, што больш за 200 чалавек выйшлі на волю. А калі б яны паставілі жорстка пытанне, то палітычныя вязні выйшлі б на волю.

Падчас пікету было перададзена пісьмо ў Еўрапейскую камісію з просьбай правесці аўдыт 140 мільёнаў еўра, выдзеленых на падтрымку грамадзян Беларусі. Куды яны пайшлі, невядома.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя