Кабінет міністраў Украіны зацвердзіў палажэнне пра блакаванне тэле- і радыёвяшчання з тэрыторыі Беларусі. Гэта прадугледжвае прынятае Палажэнне пра сістэму адмысловага тэлерадыёвяшчання, паведаміў у сваім тэлеграм-канале прадстаўнік урада ў Вярхоўнай Радзе Тарас Мельнічук.

Гэтая сістэма прызначаная для “блакавання сігналаў наземнага тэлевізійнага вяшчання і радыёвяшчання ў FM-дыяпазоне радыёчастот”, якія распаўсюджваюцца з тэрыторыі Расеі, Беларусі і Прыднястроўскага рэгіёну Малдовы, а таксама “з тэрыторый, на якіх вядуцца (вяліся) баявыя дзеянні, або з часова акупаваных РФ тэрыторый”.
11 лютага ўрад Украіны прыняў рашэнне аб дэнансацыі двухбаковага пагаднення з Беларуссю пра “прынцыпы супрацы і ўмовы ўзаемаадносін у галіне сувязі”.






