BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна і Расея абмеркавалі гуманітарныя пытанні ў Беларусі

Здымак ілюстрацыйны

Украінскі і расейскі ўпаўнаважаныя па правах чалавека правялі сустрэчу ў Беларусі, на якой абмеркавалі гуманітарныя пытанні. З беларускага боку на сустрэчы прысутнічала Ірына Касцевіч, старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.
Бакі “абмяняліся спісамі наведаных па ўзаемнай згодзе асобаў і лістамі ад палонных да іх родных, а таксама абмеркавалі далейшае гуманітарнае ўзаемадзеянне па аказанні дапамогі грамадзянскім асобам, у тым ліку па ўсталяванні месцазнаходжання і ўз’яднанні сем’яў, узаемным наведванні палонных”, паведамляе ўпаўнаважаная па правах чалавека ў Расеі Таццяна Маскалькова ў сваім тэлеграм-канале.

Таксама расейскаму боку перадалі 91-гадовую жанчыну. Яна пражывала ў вёсцы Мошны Чаркаскай вобласці Украіны, а яе сын – у Расеі. Ён прасіў перавезці маці ў Расею, каб даглядаць яе. Сумесна з украінскім амбудсменам і Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа жанчыну транспартавалі да мяжы з Беларуссю і далей у Расею.

Беларускае Радыё Рацыя