BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Украіна і Расея пачалі перамовы пра абмен палоннымі, захопленымі ў Курску

Прадстаўнікі Украіны і РФ пачынаюць перамовы пра абмен ваеннапалоннымі ў Курскай вобласці, паведамляе unian.net.

Пра гэта паведаміла выданне Financial Times. Факт вядзення працы над падрыхтоўкай абмену выданню пацвердзілі ва ўкраінскай ваеннай разведцы, якая вядзе перамовы пра ваеннапалонных.

Дакладная колькасць расейскіх вайскоўцаў, якіх узялі ў палон ВСУ падчас заходу ў Курскую вобласць, не паведамляецца.

Але выданне адзначыла, што па дадзеных прадстаўнікоў ураду і вайскоўцаў, гаворка можа ісці пра сотні. Сярод захопленых у палон шмат маладых прызыўнікоў.